Знайсці
09.11.2020 / 07:59РусŁacБел

Стала вядома, з чаго Байдэн пачне дзейнасць на пасадзе прэзідэнта ЗША

Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн, які набраў неабходны мінімум для перамогі ў выбарах прэзідэнта ЗША, пасля ўступлення на пасаду ў студзені сутыкнецца з крызісам, выкліканым пандэміяй каранавіруса, паведамляе Financial Times са спасылкай на экспертаў у галіне аховы здароўя. Яны папярэджваюць, што колькасць выпадкаў захворвання на COVID-19 у краіне рэзка вырасце. 

Байдэн паабяцаў, што барацьба з каранавіруснай інфекцыяй стане прыярытэтнай задачай яго адміністрацыі. У панядзелак, 9 лістапада, ён, як чакаецца, збярэ групу экспертаў, якая пачне распрацоўку адпаведнага плана. Нягледзячы на гэта, лічаць эксперты, Байдэн «атрымае ў спадчыну патэнцыйна катастрафічную сітуацыю»: моцны рост інфікаваных і насельніцтва, якое не давярае парадам медыкаў. 

Як адзначыла вірусолаг з Калумбійскага ўніверсітэта Анджэла Расмусэн, амерыканцы на працягу апошніх чатырох месяцаў адчувалі пастаяннае маніпуляванне з-за СOVID-19, і для таго, каб пераканаць грамадзян у тым, што ўлады з імі сумленныя, «спатрэбяцца велізарныя намаганні».

7 лістапада, выступаючы з прамовай пасля таго, як найбуйнейшыя амерыканскія СМІ назвалі яго пераможцам прэзідэнцкай гонкі, Байдэн паабяцаў, што яго план па барацьбе з COVID-19 будзе «складзены на навуковай аснове». Раней ён казаў, што ў выпадку абрання ўвядзе абавязковы масачны рэжым на тэрыторыі ўсёй краіны. Гэтыя планы пацвердзіў прадстаўнік перадвыбарчага штаба кандыдата ад дэмакратаў, паведамляе NBC News. Паводле яго слоў, у найбліжэйшы час Байдэн пачне тэлефанаваць губернатарам і мэрам буйных гарадоў ад абедзвюх партый, каб пераканаць іх зрабіць нашэнне масак абавязковым.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930