Знайсці
09.11.2020 / 01:02РусŁacБел

На Акрэсціна адправілі хлопца з пацверджаным каранавірусам

32-гадовы мінчанін Дзмітрый Папай знаходзіцца на самаізаляцыі з пацверджаным каранавірусам. Кажа, што ў сям’і — жонка і двое малых дзяцей — скончыліся грошы, таму паехаў да сяброў, каб пазычыць. А па дарозе вырашыў падтрымаць дэманстрантаў добрай песняй і ўключыў у машыне «Родны кут».

Дзмітрый нават не выходзіў з машыны, але сілавікі палічылі ўключаную песню ўдзелам у несанкцыянаваным мерапрыемстве і выцягнулі хлопца з аўто.

На яго склалі пратакол за мітынг і за парушэнне правілаў ізаляцыі.

У Фрунзенскім РУУСе валанцёрам паведамілі, што хворы на каранавірус Дзмітрый Папай будзе чакаць суда ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930