Знайсці
07.11.2020 / 17:45РусŁacБел

Вялікабрытанія закрыла мяжу для датчан з-за мутацыі COVID-19 у норак

Улады Вялікабрытаніі з 7 лістапада забаранілі ўязджаць у краіну жыхарам Даніі з-за мутацыі каранавіруса, знойдзенага ў норак, піша тэлеканал «Дождь».

Грамадзянам Вялікабрытаніі, што знаходзяцца ў Даніі, дазволяць вярнуцца. Ім самім, а таксама членам іх сем'яў трэба будзе прайсці двухтыднёвы каранцін. Абмежаванні пакуль не распаўсюджваюцца на грузаперавозчыкаў. Пры гэтым Міністэрства транспарту заявіла, што гэтае пытанне абмяркоўваецца.

Тым, хто ў апошнія два тыдні вярнуўся з Даніі, рэкамендавалі часова самаізалявацца.

Акрамя Даніі, новы штам COVID-19 выявілі ў норак у Нідэрландах, Іспаніі, Швецыі, Італіі і ЗША, паведаміла Сусветная арганізацыі аховы здароўя (СААЗ). Арганізацыя рэкамендавала ўзмацніць кантроль над кантактамі жывёл з людзьмі, асабліва над фермамі норак, і працягнуць даследаваць вірус.

5 лістапада ўлады Даніі абвясцілі,што заб'юць да 17 мільёнаў норак пасля выяўлення ў іх каранавіруса SARS-CoV-2. Новы вірус ужо перадаўся да 214 людзей. Акрамя таго, жыхарам Паўночнай Ютландыі забаранілі пакідаць тэрыторыю рэгіёну, каб спыніць распаўсюджванне віруса.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера