Знайсці
07.11.2020 / 16:55РусŁacБел

У Дзярждэпартаменце ЗША патлумачылі, чаму не лічаць Ціханоўскую законным лідарам Беларусі

Злучаныя Штаты Амерыкі не лічаць нікога з удзельнікаў прэзідэнцкіх выбараў законным лідарам Беларусі, паведаміў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Джордж Кент 6 лістапада на тэлефонным брыфінгу, піша «Радыё Свабода».

Адказваючы на пытанне, каго ў цяперашні час ЗША лічаць законным лідарам Беларусі, прадстаўнік Дзярждэпартамента адзначыў, што Злучаныя Штаты не лічаць выбарчы працэс 9 жніўня свабодным або справядлівым.

«Фальсіфікаваныя вынікі, якія былі абвешчаныя праз некалькі дзён, не могуць нікога легітымізаваць, і таму нам цяжка лічыць каго-небудзь, хто прэтэндуе на перамогу ў гэтых працэсах 9 жніўня, законна абраным лідарам краіны», — растлумачыў Кент.

Разам з гэтым ён падкрэсліў, што Вашынгтон «працягвае заклікаць да дыялогу паміж беларусамі».

«Гэта было нашай палітыкай з самага пачатку. У канчатковым выніку, хоць усіх нас турбуе тое, што адбываецца ў Беларусі, лёс Беларусі павінны вызначаць беларусы, а не пабочныя. І як афіцыйныя асобы ЗША неаднаразова заяўлялі на працягу апошніх некалькіх месяцаў, рашэнне аб Беларусі застаецца за беларусамі. Гэта не праблема паміж Усходам і Захадам. Гэта не сфера канкурэнцыі паміж ЗША і Расіяй. Гэта павінны вырашаць беларусы. Мы лічым, што АБСЕ павінна адыграць пэўную ролю ў наладжванні і аблягчэнні дыялогу, але на справе гэта павінен быць дыялог паміж беларусамі», — адзначыў Кент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930