Знайсці
06.11.2020 / 19:06РусŁacБел

У Гомелі настаўніцы пасля 15 сутак арышту дадалі яшчэ 15

7 лістапада пасля 15 сутак арышту на волю павінна была выйсці настаўніца геаграфіі ліцэя № 1 Ірына Захарчанка, аднак сёння стала вядома, што гэта не здарыцца. Жанчыну зноў асудзілі па артыкуле 23.34 і далі яшчэ 15 сутак, паведамляюць Моцныя навіны.

Сёння ў судзе Савецкага раёна Ірыну судзілі за тое, што яна 27 верасня ў тэлеграм-канале «Фестывальны раён горада Гомеля» нібыта заклікала да правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства. У пастанове адзначаецца, што быў агледжаны мабільны тэлефон жанчыны і знойдзеная перапіска, якая даказвае гэты факт. Ірына віну не прызнала, заявіўшы, што на мітынг нікога не заклікала. Жанчыну асудзілі яшчэ на 15 сутак.

Як стала вядома Свабодзе, у адным з раённых тэлеграм-чатаў яна напісала прапанову правесці суботнік на могілках, дзе ніхто не прыбірае. За гэта яе і засудзілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера