Знайсці
06.11.2020 / 17:54РусŁacБел

У Жлобіне на чатырох супрацоўнікаў БМЗ, якія зладзілі страйк, завялі крымінальную справу. Ім пагражае да трох гадоў турмы

У Жлобіне распачалі крымінальную справу на чатырох супрацоўнікаў БМЗ, якія ладзілі страйк у жніўні. Іх абвінавачваюць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі, паведамляюць Моцныя навіны.

Каля 400 рабочых БМЗ 17 жніўня папярэдзілі пра страйк. Рабочыя пайшлі па цэхах і пачалі спыняць транспарт. Неўзабаве супрацоўнікі БМЗ паведамілі, што ім удалося прыпыніць працу трох печаў. Збор подпісаў за законны страйк прадоўжыўся. Ужо ў 17.00 металургі вызвалілі дарогу тэхналагічнаму транспарту, тым самым даўшы магчымасць падвезці сыравіну да печаў і зноў іх распаліць.

6 лістапада стала вядома, што на чацвярых работнікаў БМЗ завялі крымінальную справу за падзеі 17 жніўня. Следчы камітэт ацаніў страты заводу ад дзеянняў рабочых у 1088 рублёў 29 капеек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930