Знайсці
06.11.2020 / 17:46РусŁacБел

Мужчына размясціў у тэлеграм-канале фота і асабістыя даныя начальніка Чачэрскага РАУС. Суд пакараў яго штрафам

1 верасня ў адным з тэлеграм-каналаў з'явілася фота начальніка Чачэрскага РАУС, якое суправаджалася зняважлівым подпісам. Праз некаторы час сітуацыя паўтарылася — зараз побач з фота былі апублікаваныя асабістыя даныя, нумар тэлефона і тэкст пра нібыта неправамерныя дзеянні сілавіка пры выкананні ім службовых абавязкаў. Начальнік Чачэрскага РАУС звярнуўся ў суд, паведамляе Вярхоўны суд.

Начальніку РАУС пачалі тэлефанаваць невядомыя людзі, абражаць яго і яго калег і вінаваціць ва ўдзеле ў злачынстве. Ён упэўнены, што публікацыя падрывае яго аўтарытэт, дзелавую рэпутацыю, ганіць гонар і годнасць.

У якасці кампенсацыі маральнай шкоды адказчыку прыйдзецца аплаціць 500 рублёў, а таксама пакрыць судовыя выдаткі — 162 рублі. Агульная сума — 662 рублі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930