Знайсці
06.11.2020 / 17:01РусŁacБел

Сын Станіслава Шушкевіча асуджаны на 10 сутак за рэпосты ў фэйсбуку

4 лістапада ля пад’езда ўласнага дома быў затрыманы 36-гадовы прадпрымальнік Станіслаў Шушкевіч, сын першага кіраўніка Беларусі. Гэтую інфармацыю «НН» пацвердзіла мама Станіслава, спадарыня Ірына.

Станіслаў Шушкевіч-малодшы. Фота з vk.com.

Справа ў тым, што заяву на Шушкевіча-малодшага напісаў участковы, ягоную ўвагу прыцягнулі рэпосты, якія рабіў Станіслаў на старонцы ў фэйсбуку. У выніку мужчыну асудзілі на 10 сутак, цяпер ён адбывае пакаранне ў ЦІП на Акрэсціна.

«Я не ведаю, што там былі дакладна за рэпосты, але ён супраць гэтага рэжыму і не хавае гэтага», — кажа маці.

Папыталіся мы ў спадарыні Ірыны, як цяпер пачуваецца Шушкевіч-старэйшы. «Баляць ногі, праз гэта перажывае, што не можа ў шэсцях удзельнічаць, але ўсё адно хоча туды».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930