Знайсці
06.11.2020 / 15:38РусŁacБел

У Мінску кватэру закідалі кактэйлямі Молатава. Гарэў балкон

«Па даных следства, уначы 4 лістапада невядомыя зайшлі ў пад'езд дома па вуліцы Берута ў Мінску і падпалілі ўваходныя дзверы адной з кватэр. Пасля чаго, выйшаўшы на вуліцу, яны закінулі некалькі бутэлек з запальнай сумессю на балкон гэтай жа кватэры і ўцяклі з месца здарэння», — паведаміў Следчы камітэт.

«40-гадовы мужчына, які быў у кватэры, выклікаў МНС і пачаў тушыць узгаранне. У выніку здарэння пашкоджаны балкон кватэры і ўваходныя дзверы».

Натуральна, з’явіліся чуткі, што кватэра магла належаць камусьці з работнікаў сілавых структур. Але суседзі кажуць, што гэта малаверагодна.

«Раней жыла там пажылая жанчына. Памерла, пасля кватэру здавалі. Цяпер там жылі нейкія людзі, вельмі падобныя на праблемную сям’ю, — кажуць суседзі. — Яны здымаюць гэтую кватэру менш за месяц, але п’юць, таму асабліва камунікаваць з імі жадання ні ў каго няма».

Суседзі кажуць, што жыхары пашкоджанай кватэры ў форме не хадзілі.

«Хадзілі чуткі пра тое, што ў кватэры міліцыянеры, але гэтыя жыхары так пілі… Не думаю, што яны работнікі міліцыі», — кажа суседка.

Пасля падпалу затрымалі пяцярых падазраваных, завялі справу па артыкуле «асабліва злоснае хуліганства». Пакаранне — ад 3 да 10 гадоў.

Пазней міліцыя агучыла падрабязнасці.

«Высветлілася, што напярэдадні кампанія піла гарэлку. Падчас застолля адзін з удзельнікаў распавёў аб сваім канфлікце з мужчынам з суседняга дома і прапанаваў яму адпомсціць, — паведамляе прэс-служба МУС. —

Са слоў затрыманых, яны купілі на запраўцы некалькі літраў бензіну, разлілі яго ў бутэлькі з-пад віна і накіраваліся да крыўдзіцеля. «Снарады» былі закінутыя на балкон кватэры і выкарыстаны для падпалу ўваходных дзвярэй».

Усе фігуранты беспрацоўныя і неаднаразова судзімыя мужчыны ва ўзросце ад 35 да 40 гадоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930