Знайсці
06.11.2020 / 11:00РусŁacБел

Лукашэнка: Нам трэба яшчэ адну АЭС пабудаваць

БелТА

Падчас адкрыцця першага ўчастка трэцяй лініі метро Аляксандр Лукашэнка даручыў паступова пераводзіць Мінск на электратранспарт, піша БелТА.

«У Мінску ад рухавікоў унутранага згарання трэба сыходзіць. Мінск трэба спакойна, паступова пераводзіць на электратранспарт, бо труцім людзей», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, асаблівую ўвагу трэба надаць трамвайнаму руху. «Трэба прывесці ў парадак трамвайныя шляхі, каб яны былі бясшумнымі. Добрыя ж трамваі вырабляем, і гэта добры транспарт», — адзначыў ён.

Лукашэнка ў сувязі з гэтым нагадаў аб Беларускай атамнай станцыі. Яе першы энергаблок ўжо ўключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны.

«Электраэнергіі будзе дастаткова. Нашы пратэстуны плачуць, што няма куды яе падзець. Слухайце, як няма куды падзець электраэнергію? Нам яшчэ трэба адну такую станцыю пабудаваць, каб адысці ад залежнасці па вуглевадародах. Гэта шчасце, падарунак», — заявіў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера