Знайсці
06.11.2020 / 10:47РусŁacБел

Лукашэнка прапанаваў працягнуць першую лінію метро ў бок Смалявічаў

БелТА

Лукашэнка сёння адкрывае першы ўчастак трэцяй лініі метро: ад «Юбілейнай» да «Кавальскай Слабады», што ў раёне перакрыжавання вуліц Жукоўскага і Варанянскага.

Як распавёў Лукашэнку мэр горада Уладзімір Кухараў, наступны этап — будаўніцтва новых станцый у Слуцкім кірунку, гэтыя працы ўжо вядуцца. У 2023-2024 гадах будаўніцтва разгорнецца ў бок мікрараёна Зялёны Луг, піша БелТА.

Улічваючы, што ў хуткім часе пачне забудоўвацца поўнач Мінска, дзе з'явіцца разумны горад, Лукашэнка прапанаваў зрабіць невялікае адгалінаванне і ў гэты бок.

Таксама, на думку Лукашэнкі, у перспектыве неабходна прадоўжыць сінюю ветку метрапалітэна ў бок Смалявічаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930