Знайсці
06.11.2020 / 09:48РусŁacБел

Буйныя тэлеканалы ЗША перапынілі выступ Трампа, калі ён заявіў пра махінацыі на выбарах

Некалькі буйных тэлеканалаў ЗША перапынілі трансляцыю выступу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Белага дома, калі той пачаў рабіць бяздоказныя заявы аб мінулых прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе The Verge. Выступ Трампа перапынілі тэлеканалы MSNBC, ABC, CBS, CNBC, NBC, а таксама выданне USA Today, піша Meduza.io.

У сваёй прамове Дональд Трамп, які балатаваўся на новы тэрмін ад Рэспубліканскай партыі, абвінаваціў прадстаўнікоў Дэмакратычнай партыі ў махлярстве і спробе скрасці выбары.

Таксама ён заявіў, што перамагае на выбарах, калі лічыць толькі «законныя галасы», хоць на самай справе падлік галасоў працягваецца ў некалькіх ключавых штатах.

Хутчэй за ўсіх дзейнічаў вядучы MSNBC Браян Уільямс, які перапыніў Трампа ў сярэдзіне выступу. Ён сказаў у эфіры: «Мы зноў знаходзімся ў незвычайным становішчы: мы не толькі перарываем прэзідэнта ЗША, але і папраўляем яго».

На CNBC вядучы Шэпард Сміт, перарываючы Трампа, заявіў, што «тое, што кажа прэзідэнт Злучаных Штатаў, у значнай ступені, абсалютна няправільна».

Тэлеканалы CNN і Fox News паказалі выступ Трампа цалкам, пры гэтым журналіст CNN Дэніэл Дэйл назваў гэтую прамову «самай несумленнай» з 2016 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930