Знайсці
06.11.2020 / 08:53РусŁacБел

INeedHelpBy працягвае падтрымліваць пацярпелыя сем'і: праект аказаў дапамогу ўжо 1000 разоў

За 10 тыдняў існавання ініцыятывы дапамога была аказана больш за 1000 разоў беларусам, што пацярпелі за апошнія месяцы: за палітычныя погляды, хто праходзіў па адміністрацыйных справах або быў затрыманы падчас мірных акцый.

Ідэя праекта INeedHelpBy наступная: дапамагаць прадуктамі беларусам, якія аказаліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

Ініцыятыва аказвае дапамогу толькі ў выглядзе прадуктаў харчавання, і дастаўляецца раз у 2 тыдні.

Памер прадуктовага кошыка залежыць ад колькасці членаў сям'і і персанальных патрэбаў. Улічваюцца медыцынскія супрацьпаказанні (алергіі, хранічныя захворванні і т. д.), а таксама смакавыя перавагі. Хатнія гадаванцы, якімі б экзатычнымі яны ні былі, таксама не застануцца галоднымі.

Трэба зайсці ў тэлеграм-бот @INeedHelpBY_bot і ўказаць, што хацелі б атрымаць дапамогу. Бот сам злучыць сям'ю з памочнікам.

Памочнік атрымае спіс крам, у якіх зможа замовіць прадукты праз інтэрнэт, а праз некалькі дзён заказ будзе дастаўлены сям'і дадому.

Калі патрэбная дапамога, то варта пісаць у бот праекта (патрэбны тэлеграм) @INeedHelpBY_bot.

Старонка ў фэйсбуку facebook.com/ineedhelpby

У інстаграме instagram.com/ineedhelp_by

У тэлеграме @INeedHelpBY_bot

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930