Знайсці
06.11.2020 / 08:01РусŁacБел

Пампеа: ЗША заклікаюць улады Беларусі спыніць рэпрэсіі і прыслухацца да патрабаванняў народа аб выбарах

Дзяржсакратар Майкл Пампеа заклікаў улады Беларусі прыслухацца да патрабаванняў беларускага народа аб правядзенні свабодных і справядлівых выбараў. Заява Пампеа з'явілася пасля публікацыі дакладу прызначанага ў рамках Маскоўскага механізму дакладчыка АБСЕ Вольфганга Бенедэка аб меркаваных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі па выніках прэзідэнцкіх выбараў, піша TUT.BY.

У Дзярждэпе заявілі, што ў дакладзе апісваюцца парушэнні правоў чалавека і злоўжыванні, учыненыя ў буйным маштабе і беспакарана беларускімі ўладамі падчас выбараў 9 жніўня і пасля іх. Выяўленыя дакладчыкам парушэнні правоў «мірных дэманстрантаў, актывістаў апазіцыі і журналістаў уключаюць катаванні, адвольныя затрыманні і абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў, асацыяцый і мірных сходаў», мяркуе Пампеа.

«Злучаныя Штаты працягваюць заклікаць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і прыслухацца да патрабаванняў беларускага народа аб правядзенні свабодных і справядлівых выбараў пад незалежным назіраннем», — сказана ў паведамленні.

Пампеа лічыць, што рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў дакладзе, даюць беларускім уладам дарожную карту выхаду з крызісу. Паводле яго слоў, гаворка ідзе аб заснаванні «назіральнай місіі» Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, спыненні гвалту ў дачыненні да ўласнага народа, прыцягненні да адказнасці вінаватых у парушэннях, вызваленні несправядліва затрыманых, «значным агульнанацыянальным дыялогу з сапраўднымі прадстаўнікамі палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930