Знайсці
05.11.2020 / 21:40РусŁacБел

Лукашэнка: Аддаў распараджэнне не пускаць у краіну «разумных» беларусаў, якія выехалі ў няпросты час

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што аддаў распараджэнне не пускаць у краіну не толькі людзей з чужым пашпартам, але і тых «разумных» беларусаў, якія выехалі за межы нашай краіны ў гэты няпросты час, паведамляе прэс-служба.

— Я аддаў распараджэнне камандуючаму памежнымі войскамі не ўпускаць у краіну не толькі людзей з чужым пашпартам, але і тых разумных беларусаў, якія выехалі за межы нашай краіны ў гэты няпросты час. Заразу нам вазіць не трэба, і няважна, з якім пашпартам. Паехалі туды вучыцца — няхай вучацца, працаваць — хай працуюць. Мы ж не перашкаджалі гэтаму. Таму хай там працуюць і вылечваюцца, — сказаў Лукашэнка.

— А то атрымліваецца так, як мне адзін таварыш у Гродне расказваў. Кажа, паехаў туды, а каб зубок (даслоўна кажу) падлячыць, прыехаў у Гродна. Там, кажа, у 10-15 разоў даражэй, — адзначыў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера