Знайсці
05.11.2020 / 20:28

Вольскі: Вы паглядзіце, колькі яны ўсяго панападпісвалі, напрыймалі!

Павялічыць

Мы ж былі такія фанабэрлівыя! Мы жылі паралельна з гэтай уладаю. Тыпу, яна — сабе, а мы — сабе, піша ў сябе ў фэйсбуку спявак Лявон Вольскі.

Сьмешныя гэтыя дэпутаты, сядзяць, нічога ня робяць, ім штосьці там скідваюць зьверху, яны на аўтамаце падпісваюць-ухваляюць, сьмех дай годзе! Вы толькі паглядзіце на іхнія пысы!

І неяк зьнянацку высьветлілася, што за процьму гадоў яны столькі ўсяго панападпісвалі, столькі напрыймалі!

А мы, выяўляецца, павінныя гэтаму ўсяму падпарадкоўвацца, бо гэта (хто б мог падумаць?!) закон!

Яны і ў кватэру да цябе могуць уварвацца без аніякага ордэру, і на вуліцы скруціць, нічога не прад'явіўшы, і машыну ты мусіш спыняць любому, хто ў абы-якім форменным адзеньні, і абраза гонару і годнасьці, і ўсё-ўсё-ўсё. А калі што не супадае, ня вяжацца, не вымалёўваецца, дык прызначаны судзьдзя ва ўсім разьбярэцца і адправіць куды трэба. Цябе. Ці справу. На дапрацоўку. А ты пакуль пасядзіш.

А калі ім нехта зусім ужо не спадабаецца, дык яны могуць і ў расход. А што? Супрацоўнік Іван Іваноў зьмененым голасам дасьць паказаньні, што гэты грамадзянін кінуўся на яго з нажом. Супрацоўнік Пятроў пацьвердзіць. Судзьдзя вынясе свой вэрдыкт, маўляў, усё было зроблена слушна.

І ўсё гэта добра б спрацоўвала, каб народ застаўся той самы, які ён быў, калі прыймаліся гэтыя пункты, папраўкі, дадаткі і ўся іншая патрэбная ім лухта. Але людзі ўжо іншыя. Іх палохаюць, а яны не баяцца! Улады нават пакрыўдзіліся: ну, як так? Мы іх застрашваем, лякаем, а ніхто не баіцца. Мы крычым: пасадзім, зачынім, заб'ём! Не баяцца. Што за народзец такі? Няправільны нейкі народзец.

Налівай, карочэ, Мікалаевіч, а то я расстроіўся нешта!

Лявон Вольскі, Facebook.com; фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31