Знайсці
05.11.2020 / 20:26РусŁacБел

АБСЕ: Ёсць неабвержныя доказы таго, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя

Уладам Беларусі рэкамендуецца адмяніць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года з-за парушэнняў, якія, як сцвярджаецца ў дакладзе прызначанага ў рамках Маскоўскага механізму дакладчыка АБСЕ Вольфганга Бенедэка, мелі месца на ўсіх этапах, і арганізаваць «новы электаральны працэс на аснове міжнародных стандартаў», піша ТАСС.

Акрамя таго, Мінску рэкамендуецца своечасова запрасіць для назірання за выбарамі місію Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, гарантаваць удзел усіх прадстаўнікоў грамадскасці ў выбарчых камісіях, каб яны змаглі незалежна выконваць свае функцыі, і прывесці выбарчае права ў адпаведнасць са стандартамі, рэкамендаванымі БДІПЧ АБСЕ і ААН.

«У якасці агульнага вываду ёсць неабвержныя доказы таго, што прэзідэнцкія выбары 9 жніўня 2020 года былі сфальсіфікаваныя і што беларускія сілы бяспекі здзяйснялі масавыя і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ў адказ на мірныя дэманстрацыі і пратэсты», — гаворыцца ў аб'ёмным дакуменце на 58 старонак.

Дакладчык робіць выснову, што прэзідэнцкія выбары мелі відавочныя недахопы, якія не адпавядалі асноўным патрабаванням.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера