Знайсці
05.11.2020 / 19:52РусŁacБел

Да Ніны Багінскай прыйшлі з ператрусам

Фота Надзеі Бужан

Да Ніны Багінскай прыйшлі з ператрусам, паведаміла «Вясне» яе дачка.

Яна з балкона свайго дома на Якуба Коласа, 36 крычала «Ратуйце», паведамілі «Нашай Ніве» сведкі. У доме — АМАП.

Як даведалася «Радыё Свабода», каля 19-й гадзіны ў кватэру Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў і заявілі, што павінны правесці там следчы эксперымент і што справа звязаная з унучкай Ніны Багінскай, якая жыве з ёй.

Як распавялі суседзі, спадарыня Багінская выклікала на невядомых людзей міліцыю. Неўзабаве ў кватэру паднялася каля дзясятка людзей у чорнай форме.

Адзін з міліцыянераў заявіў, што Багінская ўдарыла яго табурэткай. Па словах суседзяў, у пад’ездзе чуваць сварку, якая адбываецца ў кватэры. Неўзабаве туды мае прыехаць дачка Ніны Багінскай.

Нагадаем, 20 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра актывістку Ніну Багінскую, якая стала гераіняй шматтысячных маршаў у Мінску.

«Вы глядзіце толькі: Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў! Калі Ніну Багінскую забраць, апазіцыі не будзе! Я памятаю яшчэ Ніну Багінскую, жартам кажу, яна яшчэ ў службе бяспекі Пазняка працавала. Малайчына, яна чалавек з перакананнямі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера