Знайсці
05.11.2020 / 18:17РусŁacБел

«Сёння ўпершыню з пачатку пратэстаў расплакалася…»

Сёння ўпершыню з пачатку пратэстаў расплакалася. Ехала на машыне па праспекце. Раптам бачу, ля «Лакамкі» бугаёў шэсць у чорным валакуць дзяўчыну ў прыпаркаваны сіні танаваны бус. Сэрца закалацілася. Вакол не было відаць ніякіх акцый. Але калі стала пад’язджаць да будынку КДБ, пабачыла калону людзей з інваліднасцю. Гэтая невялікая купка пратэстоўцаў (чалавек 40 наўскідку) павольна і горда ішла, хто кульгаючы, хто на вазку, з транспарантамі ў руках. Машыны сігналілі. Супрацоўнік ДАІ, відаць, перапісваў нумары гэтых машын. Метрах за дзесяць за агульнай калонай, праязджаючы, заўважыла кабету з яўнай інваліднасцю, якая стаяла са спушчанымі штанамі ў адных майтках на пятачку травы ля дрэва (тыя, што высаджваюць абапал праспекту). Ёй дапамагала яшчэ адна жанчына. Не ведаю, што гэта было, можа, яна спраўляла малую патрэбу, можа яшчэ што. Але гэтая карціна мне здалася такой сімвалічнай і так уразіла мяне, што слёзы проста самі сабою пацяклі па шчаках. Гэта ж наколькі ў нас усё дрэнна, што нават людзі, якім цяжка прайсці і паўкіламетры, якія вымушаныя публічна прыніжацца, спраўляючы патрэбу проста сярод бела дня насупраць прыступак КДБ на шырокім праспекце, бо маюць фізічныя абмежаванні, але ўсё адно выходзяць на вуліцу, каб выказаць пратэст, бо інакш проста не могуць. У гэтым мне адчулася такая бездапаможнасць і такая адвага. Я веру, што ў нас усё атрымаецца.

Аўгіня Манцэвіч, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930