Знайсці
05.11.2020 / 15:49РусŁacБел

МЗС: Вільня замест дыялогу нагнятае сітуацыю вакол АЭС

Беларускі бок лічыць, што шляхам дыялогу можна зняць рознагалоссі з Літвой па пытанні ўвядзення ў эксплуатацыю БелАЭС, аднак Вільня неабгрунтавана нагнятае сітуацыю. Пра гэта гаворыцца ў адказе МЗС Беларусі на ноту пратэсту Літвы, размешчаным на сайце беларускага замежнапалітычнага ведамства.

«Нармальны дыялог, які мог бы прынесці ўзаемавыгадны вынік, літоўскі бок даўно вырашыў прынесці ў ахвяру сваім геапалітычным амбіцыям. У чарговым эпізодзе гэтага «эпісталярнага серыяла» нас абвінавацілі ў «безадказным і паспешлівым» запуску БелАЭС», — гаворыцца ў адказе прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза.

У МЗС падкрэслілі, што перадпускавыя аперацыі на БелАЭС вядуцца ў строгай адпаведнасці з графікам этапных праграм пад кантролем Дзяржатамнагляду і іншых наглядных органаў.

«Акрамя ўсіх наглядных органаў, Вільня аднаасобна ставіць пад сумнеў і аўтарытэт сістэмаўтваральных для Сусветнай ядзернай галіны арганізацый, злоўжывае даверам сваіх партнёраў па ЕС. Цесна працуючыя з намі на ўсіх этапах узвядзення станцыі экспертныя місіі МАГАТЭ, Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць АЭС, Еўрапейскай групы рэгулятараў ядзернай бяспекі неаднаразова пацвярджалі, што няма недахопаў, якія маглі б стаць перашкодай для бяспечнага пуску першага энергаблока БелАЭС», — адзначае МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930