Знайсці
05.11.2020 / 15:24РусŁacБел

Украіна адмовілася ад паставак электраэнергіі з Беларусі ў 2021 годзе

Міністэрства энергетыкі Украіны падрыхтавала праект прагнознага балансу электрычнай энергіі на 2021 год, у якім не прадугледжана паставак электраэнергіі з Беларусі і Расіі, піша «Радыё Свабода».

Аб’яднаная энергетычная сістэма Украіны будзе генераваць электрычнасць на сваіх атамных, гідра- і цеплаэлектрастанцыях, а таксама сонечную і ветравую на альтэрнатыўных магутнасцях. Паводле папярэдніх планаў, Украіна мае намер захаваць імпарт электраэнергіі з іншых еўрапейскіх краін, у тым ліку са Славакіі і Венгрыі.

Раней Беларусь была сярод найбуйнейшых пастаўшчыкоў электраэнергіі ва Украіну.

Летась Украіна планавала закупіць у 2020 годзе ў Беларусі 2,1 мільярда кілават-гадзін электраэнергіі і звязвала гэтыя планы з запускам Беларускай АЭС. Пры гэтым у Кіеве падкрэслівалі, што такія пастаўкі будуць ажыццяўляцца выключна на ўнутраны рынак, а не для далейшага рээкспарту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930