Знайсці
05.11.2020 / 15:20РусŁacБел

«Нязгодныя? Тады замест Качанавай пасылаем Карпянкова»

Мінск, Курапаты, 1 лістапада. Фота Кэт Мядзведзевай

Візіт Качанавай да студэнтаў… Знакавае мерапрыемства. Так выглядае дыялог у разуменні Лукашэнкі, піша журналіст Андрэй Пачобут.

Гэта значыць, грамадству прапануюць выказацца. Прычым загадзя вядома, што ў адказ яно пачуе тое, што і так чуе кожны дзень па ТБ. Але вы ж на канцэрты ходзіце? І нават грошы плаціце? Так і тут. Сольны выступ «ужывую». Толькі за бясплатна.

Гэта ж такааааая саступка! На думку Адміністрацыі прэзідэнта, мы павінны пад столь скакаць ад радасці.

Бо яны проста маглі яшчэ раз АМАП нацкаваць, маглі спусціць малойчыкаў Карпянкова, маглі адправіць мянта, які б на «матном языке» і па паняццях вяшчаў бы

Але не. Яны добрыя, яны адправілі Качанаву. Яна нават нешта там выслухала і, можа быць, нават запісала. А тое, што гэта ніяк не паўплывае на рэчаіснасць, то ніхто ж не абяцаў вам гэтага. Абяцалі — дыялог, то-бок працэс. Дык вось ён! Так выглядае дыялог улады з грамадствам згодна з цвёрдымі перакананнямі Лукашэнкі.

Пасажыры могуць абмяркоўваць і гаварыць, але цягнік і так едзе сваёй дарогай. Згодныя? Не? Тады замест Качанавай пасылаем Карпянкова з Балабам.

Андрэй Пачобут, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930