Знайсці
05.11.2020 / 13:57РусŁacБел

Лукашэнка аб пратэстоўцах: Зарабляюць празмерна вялікія грошы

БелТА

Лукашэнка падчас уручэння дзяржаўных узнагарод закрануў тэму вулічных пратэстаў, піша БелТА.

«Дрэнна, калі на мірныя, ціхія, утульныя вуліцы нашых гарадоў, асабліва сталіцы, парушаючы закон і парадак, выходзяць розныя людзі. Але, як я гаварыў, з гэтага трэба атрымліваць урокі, і ў кожнай падзеі ёсць два бакі медаля. Я сказаў, што дрэнна.

Але ў гэтым ёсць і нешта карыснае: нарэшце зразумелі (тут, у Мінску, звыклыя да ўтульнасці, цяпла, шыкоўных кватэр, — у асноўным яны там, на вуліцах, яны зарабляюць празмерна вялікія грошы па нашых часах і ў нашай краіне), што яны могуць страціць.

І людзі ўжо гавораць: мы хочам тую краіну, якая была да выбараў. Яна была такой, якой мы яе бачылі і хацелі бачыць, і застанецца заўсёды такой, пакуль я прэзідэнт. Я хачу, каб вы гэта дакладна ўяўлялі», — сказаў сёння Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930