Знайсці
05.11.2020 / 13:24РусŁacБел

Уладальніцы бара «Перасмешнік», затрыманай 3 лістапада, далі 675 рублёў штрафу

Уладальніцы бара «Перасмешнік» Вользе Мазур, якая была затрыманая 3 лістапада па артыкуле 23.34 КаАП, далі штраф у 25 базавых велічынь (675 рублёў). Яна пакідае Акрэсціна, піша Tut.by.

Фота Вадзіма Заміроўскага

Жанчыну судзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня. Ёй прысудзілі штраф 25 базавых велічынь, яна выйдзе на волю з Акрэсціна, паведаміў адвакат Вольгі Дзмітрый Лазавік.

Змякчальнай акалічнасцю для вынясення такога прысуду стала тое, што ў Вольгі непаўналетняе дзіця. Менавіта таму яе не пакаралі арыштам, удакладняе адвакат. Настрой у Вольгі баявы, дадае ён.

Вольга Мазур — вядомы мінскі рэстаратар. На дадзены момант яна валодае барам «Перасмешнік». Была саўладальніцай праектаў «Вінная шафа» (цяпер зачынены) і Ayahuasca, мела дачыненне да запуску IZI Bar.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера