Знайсці
05.11.2020 / 12:00РусŁacБел

Ад імя палітзняволенай Марфы Рабковай прыйшоў фэйкавы ліст з СІЗА №1

Ад імя палітзняволенай каардынатаркі валанцёрскай службы пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» Марфы Рабковай прыйшоў фэйкавы ліст з СІЗА №1.

Днямі маці аднаго з вязняў атрымала «адказ» ад Марфы, дзе тая ў фарбах піша пра кепскіх людзей з КДБ і ГУБАЗіК і «абвінавачванні ў адміністраванні чатаў».

Аднак почырк у лісце не супадае з почыркам Марфы Рабковай, што пацвердзілі сваякі. Больш за тое, Марфа перадала з ізалятара, што не пісала ніякіх лістоў гэтай жанчыне. Акрамя таго, ёй самой карэспандэнцыя ад маці і бацькі не даходзіць.

«Разлік быў на тое, каб справакаваць суразмоўцу на «радыкальныя размовы», якія ў далейшым можна выкарыстоўваць у матэрыялах справы», — гавораць калегі Марфы Рабковай.

Як стала вядома, Марфа знаходзіцца ў маленькай камеры, пры гэтым у яе даўно адсутнічаюць прагулкі, а ў апошні час у яе пачала балець спіна з-за тонкага матраца і металічных нараў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930