Знайсці
05.11.2020 / 11:19РусŁacБел

Нацбанк у 2021 годзе выпусціць 16 манет

Як адзначае прэс-служба Нацбанка, стала ўжо традыцыяй выпускаць памятныя манеты, прысвечаныя птушцы года, якую вызначае грамадскае аб'яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

У 2021 годзе такой птушкай абраны ляляк звычайны. Манета «Ляляк звычайны» стане 15-й у рамках серыі памятных манет «Птушка года».

Выпуск памятных манет на прыродаахоўную тэматыку будзе таксама працягнуты выпускам памятных манет «Заказнік «Ельня» ў рамках серыі «Заказнікі Беларусі».

Манеты спартыўнай тэматыкі традыцыйна папулярныя ў Беларусі і за мяжой. Улічваючы заслугі беларускіх спартсменаў, будуць выпушчаны ў абарачэнне памятныя манеты «Летнія віды спорту. Баскетбол».

Таксама выпуск памятных манет будзе прысвечаны юбілейным датам:

— 100-й гадавіне заснавання БДУ;

— 125-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы;

— 100-годдзю Івана Мележа;

— 100-годдзю Івана Шамякіна.

У 2021 годзе спаўняецца 25 гадоў з дня трагічнай даты — гібелі ваеннага лётчыка Уладзіміра Карвата, які 23 мая 1996 года пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту адвёў самалёт ад населенага пункта. У памяць пра гэты подзвіг будзе манета «Уладзімір Карват. Герой Беларусі».

Таксама выйдуць памятныя манеты «Разьба па дрэве» серыі «Народныя промыслы і рамёствы беларусаў», «Беларускі касцюм», «Культурныя каштоўнасці. Беларусь — Літва», а таксама памятныя манеты серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі», «Жывёльны свет на гербах гарадоў Беларусі» і «Рэлiгiйныя канфесіі Беларусi»: «Каталіцызм».

Паводле кітайскага календара, 2022 год — год Тыгра. Традыцыйна ў працяг серыі «Кітайскі каляндар» у 2021 годзе будзе выпушчана памятная манета «Год Тыгра».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера