Fox News: Для перамогі Байдэну засталася Невада
Кандыдату ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Джо Байдэну застаецца атрымаць перамогу ў штаце Невада з 6 галасамі членаў Калегіі выбаршчыкаў, каб выйграць выбары, паводле прагнозаў тэлеканала Fox News.
Паводле падлікаў канала, Байдэн набірае 264 галасы выбаршчыкаў з неабходных 270 (з улікам Вісконсіна, Мічыгана і Арызоны, у апошнім штаце падлік прыпынены пасля 86%).
У Трампа пакуль 214 галасоў калегіі выбарцаў, але з вялікай доляй імавернасці за яго пяройдуць галасы Паўночнай Караліны, Джорджыі, Пенсільваніі і гарантавана Аляскі — усяго 54. Такім чынам лік будзе 264:268.
У Невадзе рызыгрываюцца шэсць галасоў выбаршчыкаў, але падлік там прыпынены да пятніцы.
Паводле ранейшых звестак, у Невадзе за Байдэна прагаласавалі 588 252 чалавек (49,3%), за Трампа — 580 605 (48,7%). Там палічылі пакуль 75% галасоў.