Знайсці
05.11.2020 / 09:49РусŁacБел

Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч абвінавачаныя па трох артыкулах

Сцяпан Пуціла

Упраўленне СК па Мінску вынесла пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачаных Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча па артыкулах Крымінальнага кодэкса: 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў) і 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Таксама ў дачыненні да іх распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса ў сувязі са здзяйсненнем наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці.

«Падчас вывучэння інфармацыі, размешчанай у тэлеграм-каналах, зафіксаваныя неаднаразовыя факты заклікаў да пратэстаў, блакавання дарог, забастовак, каардынацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў з указаннем канкрэтных месцаў правядзення, а таксама маршрутаў перамяшчэння. Атрыманыя вынікі псіхалінгвістычнай экспертызы, праведзенай экспертамі ГКСЭ, далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы і пацвярджаюць высновы следства», — гаворыцца ў паведамленні СК

Цяпер Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч знаходзяцца ў міждзяржаўным вышуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930