Знайсці
05.11.2020 / 09:29РусŁacБел

Праваабаронцу Таццяну Процьку дапыталі па справе Каардынацыйнай рады

Былую старшыню Беларускага Хельсінкскага камітэта Таццяну Процьку дапыталі ў Следчым камітэце па справе Каардынацыйнай рады. Як сама яна напісала ў фэйсбуку, выклікалі ў якасці сведкі.

«[У сераду] выклікалі ў Следчы камітэт па крымінальнай справе Каардынацыйнай Рады. У якасці сведкі. Так і хочацца напісаць — пакуль. Таму што выстаўленыя мне следчыя матэрыялы, калі ўсё гэта пойдзе па сцэнарах 1936-1937 гг., вельмі лёгка дазволяць перайсці ў іншую катэгорыю», — напісала Процька, якая як гісторык даследавала савецкія рэпрэсіі. 

Пры гэтым яна адзначыла, што следчы адпрэчыў параўнанне з сумна вядомым 1937 годам. І яна пагадзілася з ім: «Але дакладна згодная са следчым, што гэта не зусім 1937 год — не было страху. Ні ў мяне, ні, як мне здалося, у следчага».

Цікава, што сама Процька не ўваходзіць у асноўны склад Каардынацыйнай рады. Але, на яе думку, гэта не мае значэння. Гэтую справу яна параўнала са сталінскай справай Беларускага нацыянальнага цэнтра 1930-х гадоў: «Схема следства нагадала мне справу Беларускага нацыянальнага цэнтра. Там ёсць вораг — ідэолаг і натхняльнік. Дык я магу прэтэндаваць на такую ролю», дадала Таццяна Процька ў каментарах. Яна даследчыца рэпрэсій 1930-х гадоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930