Знайсці
05.11.2020 / 08:38РусŁacБел

У Расіі пракаментавалі жаданне Лукашэнкі «купіць радовішча нафты»: Усё добрае даўно размеркавана

Гендырэктар фонду энергетычнай бяспекі РФ Канстанцін Сіманаў выказаўся наконт жадання Лукашэнкі «купіць у Расіі радовішча нафты», якое прагучала ва ўчорашняй размове з Уладзімірам Пуціным.

«Гэта падаецца Лукашэнкам як нейкі прарыў, але ніякага прарыву тут няма, — цытуе Сіманава блізкі да прэзідэнта РФ тэлеграм-канал «Пул трэцяга». — Ад 2013 года працу па здабычы нафты на тэрыторыі Расіі вядзе «Янгпур», даччыная кампанія «Беларуснафты». Яна валодае правам карыстання на Вапнскі ўчастак, на якім здабыча нафты ў 2018 годзе склала 193 тысячы тон. У 2019 годзе «Янгпур» выйграла права на Паўднёва-Тыдэацінскі ліцэнзійны ўчастак.

Вядома, гаворка ідзе якраз пра тое, што не дзяржава Беларусь будзе валодаць нейкім новым актывам, а, хутчэй за ўсё, тая ж самая «Беларуснафта».

Для Расіі такое партнёрства не дужа цікавае. Звычайна замежныя інвестары прыцягваюцца для новых інвестыцый або доступу да тэхналогій для складаных праектаў, напрыклад, у Арктыцы, на шэльфе, для цяжказдабывальнай нафты. «Беларуснафта» не валодае нейкімі дзівоснымі кампетэнцыямі або саліднымі грашыма для таго, каб стаць значным гульцом на рынку Расіі.

Сама Беларусь вялікай выгады ад патэнцыйна новага радовішча не атрымае. Мінск цяпер купляе ў Расіі нафту без выплаты экспартнага мыта, маючы больш нізкую адносна той жа Еўропы цану. Але з-за падатковага манеўру ў РФ мыта да 2024 годзе абнуліцца на карысць павышэння ПЗКВ (Падатак на здабыццё карысных выкапняў).

Гэта азначае, што калі беларуская кампанія прыходзіць у Расію на новы праект, на greenfield, то, адпаведна, яна пачне здабычу вось да гэтага 2024 годзе. Так, яна будзе сама здабываць нафту — гэта танней, але яна будзе плаціць ПЗКВ.

І зноў жа, добрых радовішчаў, дзе прыйшоў, тыцнуў рыдлёўкай, і пайшла фантанам нафта, у Расіі сёння ўжо няма. Усё добрае даўно размеркавана.

Прыйсці можна ўжо альбо на greenfield, куды трэба ўкладваць сур'ёзныя грошы, альбо ў нейкія складаныя гісторыі. Нафты ў нас шмат, але прастою няма».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930