Знайсці
05.11.2020 / 08:20РусŁacБел

Карпянкоў: Бандыты не падтрымліваюць пратэстоўцаў

Падчас аднаго з нядзельных маршаў Мікалай Карпянкоў асабіста пабіў вітрыну кавярні, у якой замкнуліся пратэстоўцы. Фота tut.by

Кіраўнік ГУБАЗіКа Мікалай Карпянкоў у «СБ. Беларусь сегодня» назваў пратэстоўцаў «экстрэмістамі».

«Прадстаўнікі класічнага крыміналітэту цяпер не проста трымаюць нейкі нейтралітэт. Яны нават больш законапаслухмяны лад жыцця вядуць на фоне экстрэмістаў з апазіцыі, — сцвярджаў Карпянкоў. — Бандыты… тое, што адбываецца цяпер на вуліцах, не падтрымліваюць».

Таксама Карпянкоў распавёў пра сённяшнія прынцыпы працы ўзначаленай ім структуры.

«Самае галоўнае ў нашым упраўленні — гэта высокаматываваны, адданы краіне і Прэзідэнту асабовы склад…

Мы цяпер, напрыклад, адказваючы за адзін раён Мінска, выязджаем, працуем там з вонкавай службай, спецназам. І літаральна за 2-3 гадзіны нашы аператыўнікі наводзяць там поўны парадак. Затрымліваем усіх, хто спрабуе здзейсніць экстрэмісцкія дзеянні».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930