Знайсці
05.11.2020 / 00:23РусŁacБел

У Мінску затрымалі больш за дзясятак музыкаў

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», затрыманы калектыў барабаншчыкаў «Патрабуем разысціся», які даваў канцэрты ў дварах у розных раёнах Мінска.

Затрыманыя не менш за 10 чалавек, пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў сябра аднаго з затрыманых — той паспеў пазваніць. Хлопцы збіраліся на рэпетыцыю.

Адначасова сёння ў розных раёнах Мінска затрымалі яшчэ некалькі музыкаў, якія давалі дваровыя канцэрты. Сярод іх Суладзэ Ціматэ (затрыманы ў Сухарава), Камянецкі Мікіта (у Малінаўцы).

Учора былі затрыманыя музыкі гуртоў Vuraj, TonqiXod і Dee Tree.

Сёння проста з працоўнага месца забралі двух артыстаў Філармоніі, а раней судзілі дзвюх жанчын-дырыжораў.

Усяго колькасць рэпрэсаваных у Беларусі набліжаецца да 20 тысяч. Так лукашэнкаўцы адказалі на пратэсты супраць фальсіфікацый і насілля. Стандартнае абвінавачванне — удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах або непадпарадкаванне міліцыі. Завялі таксама каля 700 крымінальных спраў, фігурантамі якіх, верагодна, сталі або стануць некалькі тысяч чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера