Мінчук перадаваў звесткі сілавікоў, якія потым публікавалі ў інтэрнэце
Затрыманы інжынер, які «зліваў» звесткі праваахоўнікаў у сетку, паведамляе МУС.
35-гадовы мужчына працуе інжынерам у тэлекамунікацыйнай кампаніі і мае доступ да пашпартных даных, адрасоў і тэлефонаў абанентаў.
За два месяцы інжынер знайшоў і перадаў персанальную інфармацыю 60 чалавек: міліцыянераў (у асноўным сталічнага АМАПа), кіраўніцтва Следчага камітэта, іншых дзяржорганаў, а таксама членаў іх сем'яў.
Следчыя распачалі крымінальную справу за дапамогу ў падрыхтоўцы да гвалту і пагрозам прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і іх блізкіх з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці.
Праваабаронцы, меркавана, прызнаюць затрыманага палітвязнем, бо ніякага насілля ў дачыненні да гэтых сілавікоў не было. Наадварот, стваральнікі такіх рэсурсаў кіруюцца жаданнем спыніць гвалт і парушэнні правоў і свабод у Беларусі.