Знайсці
04.11.2020 / 16:59

Маскі і больш за пяць не збірацца: Літва зноў уводзіць агульнанацыянальны каранцін

Павялічыць

Урад Літвы прыняў рашэнне аб увядзенні другога каранціну, ён будзе дзейнічаць з 00:00 7 лістапада па 24:00 29 лістапада, піша Delfi.lt.

У грамадскіх месцах можна будзе знаходзіцца групам не больш за 5 чалавек (за выключэннем членаў сем'яў), патрабуецца выконваць дыстанцыю не менш за 2 м паміж асобнымі групамі, пазбягаць прамога фізічнага кантакту, выконваць патрабаванні гігіены. На пахаванні могуць прысутнічаць не больш за 10 чалавек.

Маскі ў грамадскіх месцах павінны насіць усе жыхары, старэйшыя за 6 гадоў.

Праўда, маскі не патрэбныя тым, хто займаецца спортам на вуліцы, удзельнічае ў спартыўных спаборніцтвах, а таксама людзям з інваліднасцю, якія па стане здароўя не могуць хадзіць у іх (гэтым людзям рэкамендуюць насіць шчыткі).

За межамі населеных пунктаў можна быць без масак, калі ў радыусе 20 м няма іншых людзей, за выключэннем членаў сем'яў.

Таксама будуць абмежаваныя паездкі ў гарадскім, прыгарадным і міжгароднім транспарце — можна займаць толькі сядзячыя месцы і сядзець у 1 м адно ад аднаго.

Падчас каранціну будуць забароненыя ўсе камерцыйныя і некамерцыйныя культурныя, забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы, кірмашы і іншыя сходы, якія праводзяць у памяшканні і на свежым паветры.

Спартыўныя спаборніцтвы будуць праходзіць без гледачоў.

Падчас каранціну будуць працаваць дзіцячыя сады, дашкольныя ўстановы і пачатковая школа. Вучні 5-12 класаў вучацца дыстанцыйна.

Другая хваля каранавіруса ў Літве куды большая, чым першая. Сёння зафіксавалі 639 новых выпадкаў, учора 897.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28