Знайсці
04.11.2020 / 14:46РусŁacБел

На ўсёй тэрыторыі Італіі з-за каранавіруса ўвялі каменданцкую гадзіну

ASNA

Улады Італіі з-за распаўсюджвання каранавіруса ўвялі каменданцкую гадзіну на ўсёй тэрыторыі краіны: жыхарам загадана знаходзіцца ў сваіх дамах з 22:00 да 5:00. Адпаведны ўказ падпісаў прэм'ер-міністр Джузэпэ Контэ, піша meduza.io.

Акрамя гэтага, у краіне будуць зачыненыя музеі і выставы, а старэйшыя класы школ перавядуць на дыстанцыйнае навучанне. Гандлёвыя цэнтры не будуць працаваць па выхадных.

Правінцыі і рэгіёны краіны будуць падзелены на тры зоны рызыкі — нізкую, сярэднюю і высокую. У рэгіёнах з высокім і сярэднім узроўнем рызыкі будуць дзейнічаць дадатковыя абмежаванні, у тым ліку на перамяшчэнне паміж імі.

Новыя абмежаванні пачынаюць дзейнічаць з 4 лістапада і працягнуцца як мінімум месяц.

Рэзкі рост захворвання на каранавірус у Італіі пачаўся ў другой палове кастрычніка — за два тыдні колькасць штодня фіксаваных новых выпадкаў павялічылася з 10 да 30 тысяч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера