Знайсці
04.11.2020 / 14:42РусŁacБел

Літва накіравала Беларусі новую ноту з-за запуску БелАЭС

У сувязі з пачаткам працы Беларускай АЭС у Астраўцы (БелАЭС) Літва асудзіла дзеянні Беларусі, якія ствараюць атамныя і экалагічныя пагрозы не толькі Беларусі і Літве, але і ўсёй Еўропе, піша Delfi.lt.

Пра гэта гаворыцца ў ноце пратэсту Міністэрства замежных спраў Літвы Мінску, накіраванай у сераду. Вільня заклікае Беларусь спыніць далейшую дзейнасць атамнай станцыі да таго часу, пакуль не будуць рэалізаваныя высокія стандарты атамнай бяспекі і патрабаванні аховы навакольнага асяроддзя.

У ноце таксама гаворыцца, што БелАЭС парушае міжнародныя канвенцыі Эспоо і Орхуса, што засталіся не рэалізаванымі рэкамендацыі стрэс-тэстаў Еўрасаюза.

У аўторак літоўская кампанія Litgrid зафіксавала пачатак вытворчасці на БелАЭС, Літва адразу ж спыніла гандаль электраэнергіяй з Беларуссю. Аднак фізічна электраэнергія і далей будзе паступаць на рынак Балтыйскіх краін, паколькі ён з'яўляецца дэфіцытным. Літва пакуль не зацвердзіла адзіную з Латвіяй і Эстоніяй методыку гандлю электраэнергіяй з Расіяй, Латвія 5 лістапада абяцае пачаць гандляваць з Расіяй праз перамычку ЛЭП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930