Знайсці
04.11.2020 / 14:18РусŁacБел

Падлік галасоў у ЗША можа зацягнуцца ажно да пятніцы. Байдэн пакуль лідзіруе, але ў Трампа ёсць «чароўныя штаты»

Абодва кандыдаты на пасаду прэзідэнта ЗША Дональд Трамп і Джо Байдэн абвясцілі пра сваю перамогу, аднак падлік у некалькіх ключавых штатах зацягнуўся. Каб перамагчы, трэба набраць 270 галасоў у Калегіі выбаршчыкаў.

Прычым СМІ пакуль даюць розныя прагнозы па галасах выбаршчыкаў. CNN дае Байдэну — 224 галасы, Трампу — 213. FoxNews: Байдэн — 238, Трамп — 213. NY Times — 227 і 213. 

Калі расклад па колькасці галасоў не моцна зменіцца ў штатах, дзе не да канца падлічаныя галасы, то Дональд Трамп перамагае на выбарах.

Ён выйграе 3 галасы ад Аляскі, 20 — ад Пенсільваніі, 16 — ад Мічыгана, 15 — ад Паўночнай Караліны, 16 ад Джорджыі. Праўда, у двух апошніх штатах розніца складае дзясятыя працэнта, і можа схіліцца ў любы бок.

Байдэн папярэдне лідзіруе ў трох штатах, дзе зыход галасавання яшчэ не зразумелы — Арызоне (11 галасоў), Невадзе (6 выбаршчыкаў) і Вісконсіне (10 галасоў).

Па агульнай колькасці галасоў, аддадзеных за кожнага з кандыдатаў, таксама лідзіруе Байдэн. Ён заручыўся падтрымкай 68,1 млн выбаршчыкаў (50%), Трамп — 66,05 млн (48,4%).

Аднак некаторыя штаты заявілі, што канчатковыя вынікі будуць у чацвер і пятніцу. Таксама паведамляецца, што не ўлічаныя галасы, аддадзеныя па пошце, а там прагаласавалі 97 млн.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930