Знайсці
04.11.2020 / 13:03

«Пастараюся дапамагаць і нікому не перашкаджаць». Караева прадставілі кіраўніцтву Гродна і вобласці

Павялічыць

minsknews.by

4 лістапада ў Гродзенскім аблвыканкаме кіраўніцтву горада і вобласці прадставілі новага памочніка прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева, піша hrodna.life.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік сказаў на сустрэчы, што Юрый Караеў яму добра знаёмы. Яны былі прызначаныя міністрамі ў адзін дзень і пазнаёміліся ў Палацы Незалежнасці 11 чэрвеня 2019.

«З тых часоў нам давялося шмат узаемадзейнічаць. Разам перажывалі сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй. Вопыт узаемадзеяння, які ў нас ёсць, паказвае, што мы можам эфектыўна і добра ўзаемадзейнічаць на карысць нашай вобласці. Вобласць ад гэтага толькі выйграе», — сказаў Уладзімір Каранік.

Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка прызначыў былога міністра МУС Юрыя Караева памочнікам прэзідэнта ў Гродзенскай вобласці.

«Гэта новы этап у маім жыцці, у маёй службе і кар’еры. Некалькі, прызнаюся, нечакана, але вельмі цікава. Вельмі пастараюся дапамагаць і нікому не перашкаджаць. Рабіць усё, каб са мной было лепш і лягчэй за ўсіх у сілу маіх здольнасцяў. Ну, а далей паглядзім, зараз, думаю, казаць шмат не трэба», — сказаў Юрый Караеў на прадстаўленні.

Руслан Кулевіч, hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31