Знайсці
04.11.2020 / 09:58РусŁacБел

Прадстаўнікі краін ЕС узгодняць прапанову па санкцыях для Беларусі, уключна з Лукашэнкам

Камітэт пастаянных прадстаўнікоў (Coreper) краін ЕС у Брусэлі ўхваліць у сераду без абмеркавання праекты дакументаў для прыняцця Рады ЕС чарговага пакета санкцый па Беларусі, вынікае з апублікаванай парадку камітэта.

Як заявіў «Інтэрфаксу» 15 кастрычніка Петэр Стана, афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазэпа Барэля, Аляксандр Лукашэнка будзе ўключаны ў гэты санкцыйны спіс.

«Так, Лукашэнка ўвойдзе ў новы спіс, і пра гэта казаў высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах на яго прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння Савета ЕС на ўзроўні кіраўнікоў МЗС у панядзелак, 12 кастрычніка», — пацвердзіў прэс-сакратар.

Ён нагадаў выказванне Барэля на прэс-канферэнцыі: «сёння міністры пацвердзілі, што спадар Лукашэнка не валодае ніякай дэмакратычнай легітымнасцю і палітычна далі «зялёнае святло», каб пачаць падрыхтоўку наступнага пакета санкцый, які ўключыць самога Лукашэнку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930