Знайсці
04.11.2020 / 08:36РусŁacБел

У Слоніме судзяць юнака, а ў Гродне — пенсіянера, якія заступіліся за жанчын на акцыях і сталі фігурантамі крымінальных спраў

У Слоніме судзяць юнака, а ў Гродне — пенсіянера, якія заступіліся за жанчын на акцыях і затым сталі фігурантамі крымінальных спраў за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК РБ).

У судзе Слонімскага раёна ідзе разгляд крымінальнай справы супраць Максіма Кучынскага. Ён быў затрыманы 9 жніўня ў Слоніме на мірнай акцыі пратэсту, калі заступіўся за дзяўчыну з бел-чырвона-белым сцягам, якую пры разгоне мітынгу збівалі сілавікі. Хлопца арыштавалі на 7 сутак, а затым завялі супраць яго крымінальную справу — за тое, што ўпаў на міліцыянта і надарваў яму кашулю.

На судзе пацярпелы міліцыянт просіць спагнаць з Кучынскага 1000 рублёў матэрыяльнай шкоды, а пракурор — пакараць хлопца 2 гадамі «хатняй хіміі».

Падрабязней тут

У Гродне пачаўся суд па крымінальнай справе Юзафа Нямеры. 63-гадовага мужчыну вінавацяць адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэкса — 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта). Юзаф Нямера ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 6 верасня і бараніў жанчыну ад АМАПа. Пры тым ён штурхануў аднаго з міліцыянтаў, што і стала прычынай пачатку крымінальнай справы.

На працэсе пацярпелага міліцыянта пасадзілі за адмысловую шырму, каб ніхто не мог бачыць яго твар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930