Знайсці
03.11.2020 / 21:51РусŁacБел

Качанава сцвярджае, што людзі са штаба Бабарыкі прапаноўвалі пералічыць галасы ў абмен на спыненне пратэстаў

На сустрэчы са студэнтамі БДУ 3 лістапада кіраўнік Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла, што на яе «выйшлі пэўныя людзі са штаба Бабарыкі і ўсіх астатніх і прапанавалі: мы спынім гэтыя акцыі, калі вы пералічыце галасы».

— Прэзідэнт кажа: «Адназначна, пералічваем». На наступны вечар яны кажуць: «Не, адставіць. Гэта ўжо не актуальна». Таму ведаеце, хлопцы, вы шмат чаго не ведаеце, — сказала Наталля Качанава студэнтам.

Штаб Віктара Бабарыкі абверг словы Наталлі Качанавай пра тое, што нехта з каманды звязваўся са старшынёй Савета Рэспублікі і прасіў пералічыць галасы выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у абмен на спыненне акцый пратэсту.

— Такога не было. Штаб Бабарыкі не тэлефанаваў і не размаўляў з Качанавай ні да, ні пасля выбараў, — заявілі Tut.by у штабе экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930