Знайсці
03.11.2020 / 19:36

Старэйшы сын мэра Віцебска аспрэчвае затрыманне: Гэта тэрор, гэта генацыд

Вадзімір Заранкін — 32-гадовы супрацоўнік культурнага аддзела пасольства ЗША ў Беларусі.

12 кастрычніка яго выцягнулі з машыны каля «Рыгі» і затрымалі, пра гэта выпадкова даведаўся яго малодшы брат Піліп і забраў машыну.

Абодва яны — сыны кіраўніка Віцебска.

Піліп ужо затрымліваўся ў Мінску і адбываў суткі, двое сутак праседзеў і Вадзімір.

Цяпер ён аспрэчвае сваё затрыманне, нядаўна справу накіравалі на дапрацоўку. Вадзімір расказаў «Нашай Ніве» абставіны таго вечара. 

Павялічыць

Вадзімір з сяброўкай на выхадзе з Жодзінскага ізалятара

«Хаця я і чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якую выказваю рознымі шляхамі, але ў той вечар — 12 кастрычніка, — далібог, ні ў чым не ўдзельнічаў. 

Я прыехаў на «Рыгу» ў «Суседзі». Там нічога не адбывалася, так, былі пратэстуючыя, але ў мяне былі свае планы. Калі выходзіў, ўбачыў характэрны бусік, але ён спыніўся даволі далёка. Я вырашыў сыходзіць адтуль і пайшоў на паркоўку да машыны, сеў, завёў рухавік, ад'ехаў няўдала і закрануў чужую машыну, але тут падскочылі некалькі чалавек, пачалі біць шкло і спрабаваць адчыніць дзверы, ім гэта ўдалося. Мяне выцягнулі, паклалі тварам на плітку, некалькі разоў далі дручком па спіне, рукі сцягнулі будаўнічай зацяжкай, на вочы нацягнулі капюшон і павялі ў свой бус. Але гэта быў не той бус, які я бачыў раней. Таму я зразумеў так, што пачалася аблава і яны былі з розных бакоў, і я памыліўся, думаючы, што сяду і з'еду. Хто тыя людзі, якія мяне затрымлівалі, я не ведаю. Яны былі ў шлемах і бронекамізэльках, не прадстаўляліся, як таго патрабуе закон, не тлумачылі прычыны затрымання, мяне ўдарылі ў твар да зорачак у галаве, спрачаліся, ці трэба мяне «пазначаць»», — расказвае Вадзімір.

Потым яго закінулі галавой наперад у бус, сказалі не варушыцца, пагражалі доўгім турэмным тэрмінам. Па прыездзе ў РУУС мужчын выгрузілі ў падвал.

«Як я зразумеў, гэта было Савецкае РУУС. У сутарэннях нас паставілі на калені: рукі ўгору, галава ўніз. У мяне патрабавалі пароль ад майго тэлефона, але я не сказаў. І калі я лічыў тую аварыю з чужой машынай непрыемнасцю, то аказалася, што яна мне дапамагла: уласнік таго аўто выклікаў ДАІ, разам з ДАІ яны знайшлі мяне ў РУУСе. Мяне вывелі з падвала, каб скласці еўрапратакол, і атрымалася перадаць яму мабільны свайго брата. Піліп прыехаў забраць пабітую машыну», — расказвае Вадзімір. 

У РУУСе людзей трымалі прыкладна да 4-й гадзіны раніцы, пасля чаго па іх прыехаў аўтазак. 

«У аўтазак трэба было бегчы, у ім усіх паставілі на калені на падлогу, так мы гадзіну ехалі да Жодзіна, пад адным хлопцам за гэты час налілася лужына крыві — яго білі ў нос. Стаўленне да нас было грэблівае, як да злачынцаў, ніякай павагі да чалавечай годнасці, тых, хто спрачаўся з канваірамі, — білі. У самім Жодзіне дваццаць чалавек займалі 10-мясцовую камеру. Спалі мы, седзячы на жалезных нарах. Увесь наступны дзень правялі ў камеры, нейкую ежу далі толькі ўвечары. Раніцай пачаліся суды, суддзі былі з вобласці. Давалі то штрафы, то адпраўлялі на перагляд, нейкаму хлопцу аднаму далі 25 сутак. Я сказаў, што ў мяне ёсць адвакат, і я патрабую яго прысутнасці, мне ёсць што сказаць, таму суддзя перанесла пасяджэнне, мяне выпусцілі, цяпер справа на «дапрацоўцы»», — кажа Вадзімір.

Мужчына падзяліўся высновамі, якія зрабіў са сваіх прыгод. 

«Я знаходзіўся з людзьмі, за якімі будучыня гэтай краіны: маладыя, разумныя, мы шмат усяго абгаварылі. Былі рабяты айцішнікі, інжынер МЗКЦ, студэнты. Усе яны ехалі ў крыві ў аўтазаку, іх марылі голадам, пагражалі. Гэта не дужа страшна, але гэта ненармальна, і мне незразумела, навошта гэта ўсё. Былі выпадковыя людзі — хлопец на свой дзень народзінаў выскачыў у краму. Яны казалі, што вось раней не задумваліся, але, перажыўшы бязмежжа, задумаюцца аб выхадзе на мітынгі, бо ніводная чалавечая істота не зразумее такога стаўлення да невінаватых і не будзе падтрымліваць тых, хто гэта робіць, і іх камандзіраў. У ХХІ стагоддзі гэта недапушчальна, гэта тэрор і генацыд», — падсумаваў Вадзімір. 

Ён таксама дадаў, што бацька ў курсе ўсёй гісторыі. 

«У межах сям'і мы ўсё гэта абмяркоўваем, я яму расказваў, ён ведае. Я патлумачыў, што я не хачу, каб маім дзецям было за мяне сорамна за тое, што я пайшоў на кампраміс з сумленнем у той момант гісторыі, калі кампраміс быў немагчымы». 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31