Знайсці
03.11.2020 / 12:46РусŁacБел

У Беларусі прыпыненая праца 12 крам OZ. З іх 8 у Мінску

У Беларусі прыпыненая праца 12 крам OZ. Падстава — загад «Аб прыпыненні працы гандлёвага аб'екта». Аб прычынах і тэрмінах аднаўлення працы кампанія ў сацсетках не кажа, але зазначае, што «прымае ўсе магчымыя меры, каб у максімальна кароткія тэрміны аднавіць працу». 

У Мінску не працуе 8 крамаў (усяго іх у горадзе 17):

На праспекце Незалежнасці, 13, пр-це Дзяржынскага, 19, пр-це Дзяржынскага, 122, Магілёўскай, 5б, Прытыцкага, 97, Лагойскім тракце, 37, Русіянава, 4, пр-це Пераможцаў, 3.

Не працуюць таксама крамы ў Гродне на Савецкай, 18, Магілёве, на Ленінскай, 85, у Бабруйску на Кастрычніцкая, 151б, у Пінску, на Леніна, 28.

У кампаніі кажуць, што пытанні з самавывазам з пералічаных крам вырашаюцца з кліентамі ў індывідуальным парадку, аформіць дастаўку цяпер можна альбо ў іншыя пункты самавывазам, альбо кур'ерам.

З чым канкрэтна звязана рашэнне дзяржорганаў аб часовым прыпыненні працы гэтых крам, у OZ не тлумачаць. Раней СМІ паведамлялі, што некаторыя з крамаў сеткі не працавалі 26 кастрычніка. Да многіх з тых, хто не працаваў у гэты дзень, цяпер прыходзяць праверкі. Праца некаторых устаноў грамадскага харчавання была прыпыненая на 3 месяцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера