Знайсці
03.11.2020 / 12:06РусŁacБел

У Браславе дзяўчына выпіла, уварвалася ў чужы дом і парэзала нажом суседку, якая кінулася на дапамогу

23-гадовая дзяўчына з мужам і сябрамі бавіла час у кафэ. Затым выйшла на вуліцу і адправілася блукаць па Браславе, паведамляе абласная міліцыя.

У выніку спынілася каля аднаго з дамоў і стала грукацца ў дзверы. Унутры была 70-гадовая гаспадыня, яна не пусціла незнаёмку да сябе. Гэта раз'юшыла дзяўчыну, яна пашкодзіла дзве шыбы і забралася ў дом. На шум збегліся суседзі, якія паспрабавалі супакоіць госцю. Дзяўчына схапіла нож, што ляжаў на стале, стала ім размахваць. У выніку яна параніла твар 25-гадовай дзяўчыне, якая прыйшла на выручку суседцы.

Супакоіць яе змаглі толькі супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца здарэння. Экспертыза паказала, што дзяўчына была п'яная — 1,3 праміле алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930