Знайсці
03.11.2020 / 11:15РусŁacБел

7 лістапада пад Мінскам адкрываецца крыты экарынак

Адкрыццё сучаснага харчовага рынку для продажу экалагічна чыстых прадуктаў адбудзецца 7 лістапада ў Мінскім раёне на плошчах гандлёвага комплексу «Валяр’янава». Пра гэта піша Звязда.

У вёсцы Валяр’янава на плошчы 20 тыс. м² разгарнуўся шматфункцыянальны чатырохпавярховы комплекс, дзе будзе прадстаўлена прадукцыя як фермерскіх гаспадарак, гастраэнтузіястаў, так і буйных аграрных прадпрыемстваў.

Крыты рынак разлічаны на 140 гандлёвых месцаў. Для прадаўцоў створаны ўсе ўмовы, каб іх сельгаспрадукцыя (мясная, малочная, агароднінная, рыбная; садавіна, грыбы, ягады, зеляніна, яйкі, гастраномія і бакалея) магла быць годна прэзентаваная на прылаўках з захаваннем санітарна-гігіенічных патрабаванняў. Абсталяваныя таксама зручныя месцы для рэалізацыі фізічнымі асобамі ўласнай прадукцыі.

У дзень адкрыцця на тэрыторыі комплексу пачнуць працаваць і фірмовыя крамы найбуйнейшых вытворцаў Мінскай вобласці: ААТ «ГМЗ № 1», ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», МРУП «Агракамбінат «Ждановічы», ТАА «Вялес-Міт», УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» і ААТ «Барысаўскі мясакамбінат». Менавіта «Дзяржынскі» і «Ждановічы» выступілі інвестарамі аб’екта.

Запланаваны прома-акцыі, дэгустацыі, розыгрышы прызоў, насычаная культурная праграма і вялікі сельскагаспадарчы кірмаш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930