Знайсці
03.11.2020 / 10:29РусŁacБел

Затрыманая актрыса Алеся Клачко

facebook.com/klochko.alesya

Беларуская актрыса Алеся Клачко была затрыманая ўчора, 2 лістапада. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў яе калега Алег Бабуль, піша Tut.by.

Як паведаміў Бабуль, «раней Алеся ўдзельнічала ў здымках відэароліка Freedom Belarus, пасля чаго ў яе дома быў праведзены ператрус. У момант правядзення дома знаходзілася толькі яе 78-гадовая бабуля, (…). Праз некалькі дзён у тэатр прыйшла папера, што Алеся павінна з'явіцца ў Цэнтральнае РУУС для «размовы».

Клачко адправілася туды і 2 лістапада была затрыманая па артыкуле 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). На дадзены момант яна знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Чакаецца суд.

Алеся Клачко нарадзілася ў 1995 годзе. З 2019 года — актрыса Тэатра беларускай арміі. Здымаецца ў серыялах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930