Знайсці
03.11.2020 / 10:14РусŁacБел

У Наваполацку кіроўца атрымаў апёкі 40%, спрабуючы разагрэць ежу у машыне 

Здарэнне адбылося вечарам 2 лістапада. Ратавальнікам паступіла паведамленне, што гарыць кабіна аўтамабіля і бок тэнта на прычэпе, піша БелТА.

Высветлілася, што кіроўца ў кабіне спрабаваў разагрэць ежу на газавай пліце. Адбылася ўспышка, мужчына атрымаў апёкі 1-3 ступені - 40% цела (рукі, ногі, твар і тулава). Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі яго шпіталізавалі ў гарадскую бальніцу.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар за лічаныя хвіліны. У выніку яго знішчана кабіна аўтамабіля, пашкоджаны тэнт прычэпа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера