Знайсці
03.11.2020 / 09:25РусŁacБел

Сёння ў Мінску перапахаваюць Змітрака Бядулю. Папярэднічаць будзе цырымонія развітання

Беларускі пісьменнік памёр на шляху ў эвакуацыю 3 лістапада 1941 года і быў пахаваны ў казахстанскім Уральску.

Пахаванне адбудзецца на Усходніх (Маскоўскіх могілках) а 14-й гадзіне.

У цырымоніі развітання прымуць удзел тыя самыя асобы, што займаліся праектам вяртання парэшткаў класіка на радзіму. Гэта прадстаўнікі фонду Марыі-Магдаліны Радзівіл, які ўзначальвае Аляксандр Сапега. На жаль, сам Сапега з-за пандэміі прыехаць не зможа, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Мінгарвыканкама.

А з 11:00 да 13:00 плануецца адкрыць Беларускую хатку на Рабкораўскай, 19 (раён станцыі метро «Інстытут культуры»), дзе адбудзецца цырымонія развітання з пісьменнікам.

Чытайце больш: У аўторак на Усходніх могілках перапахаваюць парэшткі Змітрака Бядулі. Перад ім — развітанне на Рабкораўскай

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930