Знайсці
02.11.2020 / 20:46РусŁacБел

Мінскі студэнт выйшаў на волю пасля 38 сутак арышту

Дзмітрый Мазура, студэнт 4-га курса БДУІР, выйшаў на волю з турмы ў Жодзіне. Пра гэта рэдакцыі 2 лістапада ў 19.18 паведаміў яго сябар, які прыехаў сустракаць Мазуру. Нагадаем, студэнта арыштавалі сумарна на 38 сутак, піша Tut.by.

Фота: Tut.by.

Першы працэс над Дзмітрыем прайшоў 28 верасня. Суд Савецкага раёну сталіцы пакараў хлопца 23 суткамі: 13 далі па арт. 23.34 і 10 — па арт. 23.4 КаАП. Затрымалі студэнта каля ўніверсітэта, калі ён ішоў да метро, ​​каб з'ехаць дадому. Тады Мазуру абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі каля ўніверсітэта, якая прайшла 22 верасня.

Другі суд над Дзмітрыем адбыўся 5 кастрычніка, пакуль ён адбываў свой папярэдні арышт. Тады яго судзілі за ўдзел у шэсці студэнтаў 1 верасня. І зноў суд Савецкага раёна прызнаў студэнта вінаватым, прызначыўшы максімальнае пакаранне — 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Сумарны тэрмін арышту склаў 38 сутак.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930