Знайсці
02.11.2020 / 19:33

У Слуцку аштрафавалі двух дактароў, якія выйшлі да плошчы пад нацыянальнымі сцягамі

Павялічыць

Фота: Алеся Белая.

У панядзелак, 2 лістапада, у Слуцку асудзілі двух дактароў, якія 1 лістапада выйшлі да плошчы з бел-чырвона-белым сцягам. Падтрымаць іх прыйшло больш за 40 чалавек. Суд правялі ў будынку РАУС, паведамляе Інфа-Кур'ер.

Нагадаем, што асудзілі Юрыя Акаёмава, траўматолага-артапеда, загадчыка траўматалагічнага аддзялення Слуцкай ЦРБ, і Юрыя Міхайлаўскага, лекара-хірурга. Іх абвінавацілі па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП — «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

На судзе абодва доктара прызналі сваю віну цалкам. Пагадзіліся на разгляд справы без даследавання доказаў. Адвакатаў у іх не было.

Дактары сказалі, што выйшлі з бел-чырвона-белым сцягам, таму што гэты сцяг раней быў афіцыйным сімвалам нашай краіны, а цяпер — сімвал пратэсту.

Юрый Акаёмаў сказаў, што выйсці на акцыю іх заахвоціла нязгода з многімі дзеяннямі ўлады.

Паколькі дактары пагадзіліся не даследаваць доказы і прызналі віну, суд пастанавіў прызнаць іх вінаватымі.

Кожны з дактароў атрымаў штраф у 10 базавых велічынь (270 рублёў). Пасяджэнне працягвалася каля 15 хвілін.

Калі Юрый Акаёмаў і Юрый Міхайлоўскі выйшлі з будынка РАУС, група случчакоў, якая прыйшла падтрымаць іх, сустрэла дактароў авацыямі.

Павялічыць

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31